Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Заўсѐды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых ѐмістасцяў, запоўненых вадой.
Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
Каб не пашкодзіць шланг, не перахіляйце і не расцягвайце яго.
Сачыце за тым, каб вентыляцыйныя адтуліны не былі заблакаваны. Не дапушчайце траплення ў іх старонніх прадметаў (пылу, валосся, адзення і інш.). Пасля забруджвання ўсмоктваючай
адтуліны пыласоса, шланга ці трубкі, неадкладна выключыце пыласос. Перад паўторным уключэннем неабходна ўхіліць забруджванне.
Будзьце асабліва асцярожныя падчас працы з пыласосам на сходах.
Перад пачаткам працы прыбярыце з падлогі ўсе вострыя прадметы, якія могуць пашкодзіць пылазборнік.
Не чысціце пыласосам вільготныя паверхні. З яго дапамогай нельга выдаляць вадкасці.
Дываны, апрацаваныя вадкім ачышчальнікам, павінны высахнуць да пачатку іх чысткі пыласосам.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і этыкеткі.
Пратрыце паверхню вільготнай тканінай.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай адключыце прыбор ад сеткі сілкавання і дайце яму астыць.
Пратрыце вонкавую паверхню корпуса мяккай тканінай з даданнем мыйнага сродку, які не змяшчае абразіўных рэчываў.
ЧЫСТКА ПЫЛАЗБОРНІКА:
Каб выняць кантэйнер для збору пылу і фільтр, націсніце на пімпку фіксацыі пылазборніка, пацягніце за ручку і зніміце яго.
Адкрыйце вечка кантэйнера для збору пылу і спустошце яго, націснуўшы на пімпку.
Павярніце вечка пылазборніка і выміце фільтр.
Прамыйце фільтр у цѐплай вадзе, высушыце яго на паветры, пасля чаго вярніце яго на месца ці заменіце на новы.
ЧЫСТКА ФІЛЬТРА МУЛЬТЫЦЫКЛОН:
Чыстку фільтра варта рабіць па меры яго забруджвання.
Выкарыстоўвайце пыласос толькі з усталяваным фільтрам. Эксплуатацыя без фільтраў можа прывесці да зніжэння магутнасці ўсмоктвання і пашкодзіць электрарухавік.
Перад чысткай фільтра адключыце пыласос ад сеткі электрасілкавання.
20
MT-1349/MT-1350