Святлодыёдны Індыкатар На Пярэдняй Панэлі - Monitor Audio WS-10 Manual Del Usuario

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 43
3. Пераключальнік фазы
Кіраванне фазай прызначана для сінхранізацыі любога запазнення паміж сігналамі сабвуфера і асноўнай/дапаможнай
акустычнай сістэмай. Калі сабвуфер знаходзіцца ў фазе з асноўнай/дапаможнай акустычнай сістэмай, гук атрымліваецца
насычаным. Рэгулюйце фазу, седзячы на месцы праслухоўвання. Пры гэтым можа спатрэбіцца дапамога іншай асобы. У выніку
правільнай настройкі становіцца амаль немагчыма вызначыць месца знаходжання сабвуфера. Для атрымання аптымальных
вынікаў рэкамендуецца паэксперыментаваць. Аднак трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў пераключальнік фазы
павінен знаходзіцца ў становішчы 0 градусаў.
4. Пераключальнік рэжыму сілкавання з функцыяй аўтаматычнага ўключэння
Калі гэты пераключальнік знаходзіцца ў пазіцыі "Уключаны" (On), сабвуфер пастаянна ўключаны пры любых умовах.
Сабвуфер пераключыцца на ўваход LFE і будзе заставацца ў гэтым рэжыме, пакуль не выявіць бесправадны сігнал.
Адбудзецца пераключэнне на бесправадны ўваход, які заўсёды будзе прыярытэтным.
Ва аўтаматычным палажэнні сабвуфер аўтаматычна ўключыцца, калі атрымае сігнал на аналагавым ўваходзе
LFE ці калі будуць уключаны ASB-10 або WT-1. Ён будзе заставацца ўключаным, пакуль не выключыцца
ASB-10 або на працягу 20 хвілін пасля атрымання апошняга сігналу (ад WT-1 ці аналагавага ўваходу LFE), а  затым
пяройдзе ў рэжым чакання, пакуль зноў не паступіць новы сігнал. Калі сабвуфер выключыцца пасля заканчэння часу
чакання (сігнал не атрыманы), можна перайсці ў актыўны рэжым, уключыўшы перадатчык. Сабвуфер пераключыцца
ў рэжым аналагавага ўваходу, калі не знойдзе апошнюю парна падлучаную прыладу і  новы перадатчык не будзе
падлучаны не пазней чым праз 18 с.
5. 12 вольтны ўваход трыгера ~ Цэнтральны вывад = +12В пастаяннага току
Выкарыстоўваецца для знешняга кіравання сілкаваннем WS-10 ад AV-узмацняльніка/рэсівера. Monitor Audio
рэкамендуе задзейнічаць гэту функцыю падчас выкарыстання аналагавага ўвахода LFE. 12-вольтны сігнал паступае ад
AV-узмацняльніка/рэсівера і перадае WS-10 каманду перайсці ў рэжым чакання. Гэта дазваляе больш дакладна кіраваць
функцыяй аўтаматычнага ўключэння/выключэння і больш эфектыўна выкарыстоўваць энергію. Пры выкарыстанні
12-вольтнага трыгера для правільнай работы Пераключальнік рэжымаў (4), павінен знаходзіцца ў палажэнні Аўта.
Сігнал 12-вольтнага трыгера з'яўляецца прыярытэтным.
6. Аналагавы ўваход LFE (тыпу RCA)
Выкарыстоўваецца падчас падлучэння сабвуфера да AV-узмацняльніка/рэсівера з дапамогай кабелю. Гэты ўваход
выкарыстоўваецца па змоўчванні, калі не знойдзены бесправадны ўваход.
ЗАЎВАГА: Пры выкарыстанні гэтага ўвахода, выкарыстоўвайце вуглавы раздым RCA (цюльпан),
які пастаўляецца ў камплекце.
7. Выключальнік электрасілкавання
Калі сабвуфер не будзе выкарыстоўваецца доўгі час, выключальнік электрасілкавання трэба
ўстанавіць у  выключанае становішча ("Off"). Каб сабвуфер працаваў, гэты пераключальнік
павінен знаходзіцца ва ўключаным ("On") становішчы.
УВАГА: Улічвайце
ўстанаўлівайце прыладу ў  дкрытым месцы, каб нічога не замінала доступу да выключальніка.
8. Месцазнаходжанне IEC-злучальніка сілкавання
Сабвуфер абсталяваны двухкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі электрасілкавання. Выкарыстоўвайце
ТОЛЬКІ адпаведны кабель электрасілкавання, які адпавядае патрабаванням МЭК і пастаўляецца разам з сабвуферам.
Святлодыёдны індыкатар на пярэдняй панэлі
Святлодыёдны індыкатар на пярэдняй панэлі корпуса паказвае, у якім рэжыме знаходзіцца сабвуфер: у рэжыме чакання ці ў
актыўным. У рэжыме чакання індыкатар будзе чырвоным, у актыўным бесправадным рэжыме — сінім, пры выкарыстанні
аналагавага ўвахода LFE — зялёным.
Калі індыкатар міргае сінім святлом, сабвуфер падлучаецца да бесправаднога перадатчыка. Калі бесправадны ўваход не
ўключыцца, па змоўчванні індыкатар стане зялёным (аналагавы ўваход LFE).
94
асаблівасці
размяшчэння
выключальніка
WS-10
электрасілкавання
і

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido