BLR
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад першым выкарыстаннем прыбора праверце, ці адпавядае электрасілкаванне дадзенага пыласоса, пазначанае ў табліцы з тэхнічнымі
характарыстыкамі, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
Уключайце прыбор у электрасетку толькі сухімі рукамі; пры адключэнні трымайцеся рукой за відэлец, не цягніце за шнур.
Перад адключэннем шнура сілкавання ад сеткі неабходна выключыць выраб пімпкай выключэння.
Пры змотванні шнура прытрымвайце відэлец рукой. Не дапушчайце самаадвольных рэзкіх рухаў і скокаў відэльца.
Калі прылада не працуе належным чынам, атрымала пашкоджанне ў выніку падзення на цвѐрдую паверхню ці ў ваду, або знаходзілася па-за
памяшканнем, неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
Каб не пашкодзіць шланг, не перахіляйце і не расцягвайце яго.
Сачыце за тым, каб вентыляцыйныя адтуліны не былі заблакаваны. Не дапушчайце траплення ў іх старонніх прадметаў (пылу, валосся, адзення і інш.).
Пасля засмечвання адтуліны пыласоса, якая ўсмоктвае, шланга ці тэлескапічнай трубкі, неадкладна выключыце пыласос. Перад паўторным уключэннем
неабходна ўхіліць засмечванне.
Будзьце асабліва асцярожныя падчас працы з пыласосам на сходах.
Перад пачаткам працы прыбярыце з падлогі ўсе цьмеючыя і вострыя прадметы, якія могуць пашкодзіць пылазборнік.
УВАГА:
Дзеля пазбягання перагрузкі сеткі сілкавання, не далучайце выраб адначасова з іншымі магутнымі электрапрыборамі да адной і той жа лініі электрасеткі.
Не чысціце пыласосам вільготныя паверхні. З яго дапамогай нельга выдаляць вадкасці.
Дываны, апрацаваныя вадкім ачышчальнікам, павінны высахнуць да пачатку іх чысткі пыласосам.
ЧЫСТКА І ДАГЛЯД
Перад чысткай адключыце прыбор ад сеткі сілкавання і дайце яму астыць.
Пратрыце вонкавую паверхню корпуса мяккай тканінай з даданнем мыйнага сродку, які не змяшчае абразіўных рэчываў.
Забараняецца апускаць выраб і шнур сілкавання ў ваду ці любыя вадкасці.
Пазбягайце траплення вады ўнутр прыбора.
Не выкарыстоўвайце для чысткі абразіўныя мыючая сродкі.
20
MT-1351