Europlast eextra EK Serie Manual De Instrucciones página 35

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 26
Устаноўка і абслугоўванне
Увага! Перад устаноўкай вентылятара адключыце сілкаванне ад сеткі,
куды плануеце ўсталяваць вентылятар.
Увага! Устаноўка можа праводзіцца толькі спецыялістам-электрыкам.
Вентылятар павінен быць усталяваны ў вентыляцыйным канале (мал.1). Вентылятары базавай мадэлі,
вентылятары з таймерам (T), вентылятары з Падшыпнік (B), вентылятары з Таймер і падшыпнік (TB)
падключаюцца да электрычнай сеткі. Для гэтага трэба зняць накрыўку, павярнуўшы яе супраць
гадзіннікавай стрэлкі, і адначасна мінусовай шрубоўкай адціснуць фіксатар (мал.2). Пад вечкам
знаходзяцца клемы NL або SLN тэрміналы, да якіх у адпаведнасці са схемамі падключэння (мал.3 -
мал.5) падключаецца электрасетка.
Пры падключэнні вентылятара да напругі трэба выконваць палярнасць і далучыць провад лініі да клемы
L і нейтральны провад да клемы N .
У выпадку, калі вентылятар падключаецца беспасярэдне да электрасеткі, то электрасетка павінна быць
абсталявана вымыкачом, які забяспечвае бяспечнае спыненне падачы сілкавання .
Падшыпнік B
Вентылятар дадаткова абсталяваны двума шарыкавымі падшыпнікамі для электраматора .
Таймер T
Вентылятар уключаецца пры дапамозе выключальніка S1 (малюнак 4) або пасля ўключэння святла
(мал. 5). Пасля выключэння святла або выключальніка вентылятар працягвае працаваць на працягу
пэўнага перыяду часу, які усталёўваецца рэгулятарам (мал.6). Гэты перыяд можа быць ад 0 да 30
хвілін.
Таймер і падшыпнік TB
Вентылятар абсталяваны як функцыяй таймера, так і функцыяй падшыпніка . Пра функцыі таймера і
падшыпніка глядзець падрабязней у падзеле «Таймер T» і «Падшыпнік B» .
Увага! Вентылятары з электронным блокам кіравання неабходна адрэгуляваць да
падключэння да электрасеткі.
Увага! Калі патэнцыяметр усталяваны ў становішча 0 хв., то пасля падключэння вентылятара
да электрасеткі, ён уключыцца на пару секунд.
Гарантыя
Гарантыя вытворца 24 месяцы .
У выпадку пашкоджання звяртацца ў месцы продажу.
Гарантыйнае абслугоўванне не забяспечваецца ў наступных выпадках:
1. калі канстатаваны механічныя ці іншыя пашкоджанні тавара
2. у выпадку механічных ці іншых пашкоджанняў, калі яны з'явіліся па віне ўладальніка тавара ці ў
выніку неакуратнага выкарыстання
3. у выпадку механічных ці іншых пашкоджанняў, калі яны з'явіліся ў выніку няправільнай устаноўкі
ці падключэння
4. у выпадку механічных ці іншых пашкоджанняў, калі яны з'явіліся ў выніку невыканання
ўпамянутых у інструкцыі ўказанняў;
Гарантыя не распаўсюджваецца на натуральны знос.
Інфармацыя пра ўтылізацыю старога абсталявання. Гэты сімвал азначае, што
электрычнае і электроннае абсталяванне не можа быць утылізавана як бытавыя адходы,
яго неабходна даставіць у пункт збора і перапрацоўкі бытавых прыбораў. Аднаўленне і
перапрацоўка ажыццяўляецца ў адпаведасці з мясцовым заканадаўствам і дырэктывамі
2002/96/EC и 2006/66/EC.
35
BY

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido