Ачысціце ўсе кампаненты паводле часткі "Чыстка і догляд".
Пратрыце насуха ўсе дэталі і ўсталюйце іх так, каб прыбор быў гатовы да працы.
Перад першым выкарыстаннем прыбора неабходна ўключыць праграму "Параварка" на 60 хвілін з чарай, запоўненай вадой на 70%.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Дайце прыбору цалкам астыць.
Вымыйце чару для гатавання ежы з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
Не мыйце чару для гатавання ежы ў посудамыйнай машыне.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і аксэсуараў абразіўныя ачышчальнікі і агрэсіўныя мыйныя рэчывы.
Акуратна зніміце ўнутраную панэль вечка, вымыйце з мыйным сродкам, апаласніце вадой і высушыце з дапамогай мяккай тканіны.
Ні ў якім разе не дапушчайце траплення вады ўнутр прыбора.
Чысціце корпус прыбора па меры неабходнасці, пры гэтым выкарыстоўвайце чыстую цёплую ваду і мяккую тканіну.
Ачыстку клапана выйсця пары неабходна рабіць кожны раз пасля выкарыстання прыбора. Акуратна зніміце клапан, не прыкладаючы значных высілкаў. Разбярыце клапан і старанна прамыйце
яго пад праточнай вадой, пасля чаго прасушыце, збярыце ў адваротнай паслядоўнасці і ўсталюйце на месца.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне
Магутнасць
Вес нета / брута
Памеры скрыні (Д х Ш х В)
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)
Дату вытворчасці прыбора можна знайсці на серыйным нумары, які змешчаны на ідэнтыфікацыйным стыкеры на скрынцы выраба і/ці на стыкеры на самым вырабе. Серыйны нумар складаецца з 13
знакаў, 4-й і 5-й знакі паказваюць месяц, 6-й і 7-й паказваюць год выраба прыбора.
Вытворца на сваё меркаванне і без дадатковых апавяшчэнняў можа змяняць камплектацыю, вонкавы выгляд, краіну вытворчасці, тэрмін гарантыі і тэхнічныя характарыстыкі мадэлі. Правярайце ў
момант атрымання тавара.
Вытворца:
COSMOS FAR VIEW INTERNATIONAL LIMITED
Room 701, 16 apt, lane 165, Rainbow North Street, Ningbo, China
220-240 Вольт 50 Герц
860 Ват
3 кг / 3,5 кг
295 мм х 295 мм х 310 мм
24