Lumme LU-2104 Manual De Instrucciones página 15

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 20
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі і захавайце яе для даведак у наступным.
Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання асобамі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі, якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках карыстальнік
павінен быць папярэдне праінструктаваны асобай, якая адказвае за яго бяспеку.
Перад першым выкарыстаннем прыбора праверце, ці адпавядае электрасілкаванне Вашай мясасечкі, якое пазначана ў табліцы з тэхнічнымі характарыстыкамі, электрасілкаванню ў Вашай
лакальнай сетцы.
Выкарыстоўваць толькі ў пабытовых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага выкарыстання.
Прыбор варта выкарыстоўваць толькі такім чынам, які апісаны ў дадзенай інструкцыі.
Калі выраб некаторы час знаходзіўся пры тэмпературы ніжэй за 0
Не дазваляецца разбіраць прыладу, калі яна падлучана да сеткі. Не дакранайцеся да частак прыбора, якіякруцяцца! Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі сілкавання, калі Вы яго не
выкарыстоўваеце, а таксама перад чысткай.
Каб пазбегнуць паразы электрычным токам, не апускайце прыбор у ваду альбо ў іншыя вадкасці.
Не ўсталёўвайце прыбор на мяккую паверхню, не накрывайце яго падчас працы тканінай або іншымі матэрыяламі. Гэта ўскладняе вентыляцыю і можа прывесці да паломкі прыбора.
Не дазваляйце дзецям карыстацца прыборам.
Не пакідайце ўключаны прыбор без нагляду.
Не выкарыстоўвайце прылады, якія не ўваходзяць ў камплект дадзенага прыбора.
Не перагружайце прыбор прадуктамі.
Сачыце, каб шнур сілкавання не кранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
Не стаўце прыбор на гарачую газавую або электрычную пліту альбо паблізу крыніц цеплыні.
Будзьце асцярожныя падчас карыстання нажа – ён вельмі востры.
Не праштурхоўвайце прадукты ў гарлавіну пальцамі, выкарыстоўвайце для гэтага штурхач.
Калі прадукты захраслі ў загрузнай гарлавіне, выключыце апарат, дачакайцеся поўнага прыпынку лёзаў, адключыце яго ад сеткі і разбярыце, каб выцягнуць прадукты, якія захраслі.
Падчас перасоўвання не трымайце апарат за загрузны латок альбо загрузную гарлавіну. Трымайце апарат аберуч за корпус.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным электрашнуром.
Не здрабняйце ў мясасечцы цвёрдыя прадукты (косткі, імбір, гарэхі і г. д.)
Рэкамендаваны максімальны час бесперапыннай працы – не больш за 5 хвілін з абавязковым перапынкам не менш за 10 хвілін.
Калі спрацавала сістэма засцярогі ад перагрэву рухавіка, не ўключайце прыбор, пакуль ён цалкам не астыне.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры выяўленні непаладак у працы прыбора звяртайцеся ў найблізкі сэрвісны цэнтр.
Падчас выкарыстанняў прыбора, блок мясасечкі мае невялікі люфт, што не з'яўляецца непаладкай.
Не перакручвайце моцна фіксуючае кольца, каб спыніць рух, гэта можа прывесці да паломкі.
Здымныя металічныя дэталі мясасечкі (шнэк, рашоткі, нож) могуць акісліцца пасля выкарыстання. Гэта нармалёва і не з'яўляецца няспраўнасцю.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора ды адсутнасць пашкоджанняў.
Ачысціце прыбор паводле раздзелу "Чыстка і нагляд". Не апускайце маторны блок у ваду.
Перад зборкай усе часткі прыбора павінны цалкам высахнуць.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Выключыце мясасечку і пераканайцеся ў тым, што рухавік цалкам спыніўся.
Адключыце прыбор ад электрасеткі.
Зрабіце разборку ў зваротным ад зборцы парадку.
C, перад уключэннем яго варта вытрымаць у пакаёвых умовах не менш за 2 гадзіны.
о
15

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido