Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Заўсѐды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і
звернецеся ў сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У
такіх выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
Прыбор не прызначаны для драбнення цвѐрдых прадуктаў, такіх як кававае зерне, кубікі лѐду.
Выключайце прыбор перад зменай насадак.
Будзьце асцярожныя падчас карыстання вострымі рэжучымі лѐзамі прыбора.
Пазбягайце любога кантакту з рухомымі часткамі прыбора.
Няправільна сабраны прыбор можа прывесці да ўзгарання, электрычнаму шоку і іншым пашкоджанням.
Максімальны дапушчальны час бесперапыннай працы – 30 сек. Выключыце прыбор і дайце рухавіку астыць на працягу 1 хвілін, перш чым працягнуць працу. Пасля 4 цыклаў
выключыце прыбор і дайце рухавіку астыць на працягу 15 хвілін, перш чым працягнуць працу.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пратрыце маторны блок вільготнай тканінай, высушыце.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Пратрыце маторную частку вільготнай тканінай. Ніколі не апускайце маторную частку пад брую вады ці ў ваду.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора абразіўныя мыючыя сродкі.
Рэкамендуецца мыць прыбор адразу пасля выкарыстання, дзеля пазбягання афарбоўвання пластыкавых частак.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне
220-240 В, 50 Гц
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)
Дату вытворчасці прыбора можна знайсці на серыйным нумары, які змешчаны на ідэнтыфікацыйным стыкеры на скрынцы выраба і/ці на стыкеры на самым вырабе. Серыйны нумар складаецца з
13 знакаў, 4-й і 5-й знакі паказваюць месяц, 6-й і 7-й паказваюць год выраба прыбора.
Вытворца на сваѐ меркаванне і без дадатковых апавяшчэнняў можа змяняць камплектацыю, вонкавы выгляд, краіну вытворчасці, тэрмін гарантыі і тэхнічныя характарыстыкі
мадэлі. Правярайце ў момант атрымання тавара.
Магутнасць
Вес нета / брута
300 Вт
0,45 кг / 0,56 кг
Вытворца:
Памеры скрыні (Д х Ш х В)
COSMOS FAR VIEW INTERNATIONAL LIMITED
Room 701, 16 apt, lane 165, Rainbow North Street, Ningbo, China
70 мм x 70 мм x 385 мм
Зроблена ў Кітаі
9