Descargar Imprimir esta página

LORGAR Jetter 357 Manual De Instrucciones página 5

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 21
ЗНЕШНІ ВЫГЛЯД (гл. мал. А на с. 2)
BEL
– кабель;
– левая кнопка;
– правая кнопка;
– кола пракруткі з націсканнем;
– кнопка "Наперад";
– кнопка пераключэння разрознення;
– кнопка
пераключэння падсветкі;
– кнопка "Назад".
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Прызначэнне: правадная мыш Lorgar Jetter 357 прызначана для выкарыстання
ў гульнях і іншых дадатках на прыладах на базе Windows 7/8/10 і macOS.
Канструктыўныя асаблівасці. 125×82×41 мм, 75 г. АБС-пластык (корпус), ПТФЭ
(ножкі). Святлодыёдная падсветка, 7 кнопак, даўжыня кабеля 1,8 м.
Функцыянальныя асаблівасці. Падключэнне: USB Type-A. Сілкаванне: уваход 5 В /
55 мА (DC), да 0,275 Вт. Аптычны сенсар: разрозненне да 8000 dpi, частата водгуку 125–
1000 Гц, паскарэнне да 20 g. Кнопкі: рэсурс 30 млн націсканняў (для кнопак
і
), 6 кнопак
з праграмаваннем. Умовы эксплуатацыі: 0...+40 °C, адн. вільг. да 85 % (без кандэнсацыі).
Умовы захоўвання: −15...+60 °C, адн. вільг. да 85 % (без кандэнсацыі).
Камплектацыя: мыш LRG-GMS357, кароткая інструкцыя карыстальніка.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Не падвяргайце мыш уздзеянню высокіх тэмператур (ад награвальных прыбораў,
прамых сонечных прамянёў), павышанай вільготнасці, пазбягайце пападання пылу,
вадкасцей. Ачыстка дапускаецца толькі пасля адключэння ад крыніцы сілкавання і
толькі сухой ці злёгку вільготнай тканінай, без ужывання мыйных ці ачышчальных
сродкаў. Не дапускайце падзення мышы, не разбірайце і не рамантуйце яе самастойна.
ВЫКАРЫСТАННЕ МЫШЫ
1. Падключэнне. Гл. мал. B на с. 2. Пры першым падключэнні дачакайцеся ўсталявання
стандартных драйвераў. Пасля гэтага мыш гатова да працы. Для настройкі,
праграмавання кнопак і прагляду статыстыкі ўсталюйце дадатак Lorgar WP Gameware *.
2. Функцыі кнопак. Па ўмаўчанні кнопкам адпавядаюць функцыі, названыя ў раздзеле
"Вонкавы выгляд". Іншыя функцыі можна прызначыць праз Lorgar WP Gameware *.
3. Пераключэнне разрознення. Націскайце кнопку
, каб выбраць разрозненне.
Пасля выбару разрознення падсветка мігне 3 разы адпаведным колерам: 400 dpi –
чырвоным, 800 dpi – зялёным, 1600 dpi – сінім, 3200 dpi – фіялетавым. Іншыя варыянты
разрознення можна наладзіць праз Lorgar WP Gameware *.
4. Пераключэнне падсветкі. Націскайце кнопку
, каб выбраць адзін з чатырох рэжымаў
падсветкі або адключыць яе. Падсветку можна наладзіць праз Lorgar WP Gameware *.
ЛІКВІДАЦЫЯ НЯСПРАЎНАСЦЕЙ
Мыш не працуе. Перазагрузіце прыладу, да якой падключана мыш. Падключыце USB-
кабель мышы да іншага парта. Праверце, ці працуе мыш, падключыўшы яе да іншай
прылады. Калі мыш не працуе належным чынам, звярніцеся ў службу падтрымкі, каб
атрымаць
гарантыйнае
абслугоўванне
анлайн.
Напішыце
на
пошту
support@lorgar.com або ў анлайн-чат на вэб-старонцы lorgar.eu/for-users.
ГАРАНТЫЙНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Гарантыйны тэрмін пачынаецца з моманту продажу вырабу ў рознічнай сетцы
канчатковаму пакупніку. Для атрымання гарантыйнага абслугоўвання трэба звярнуцца
ў пункт набыцця тавару, прадаставіўшы сам тавар і дакумент, які пацвярджае аплату.
Гарантыйны тэрмін і тэрмін службы – 2 гады, калі іншае не ўстаноўлена мясцовым
заканадаўствам. Дадатковая інфармацыя аб выкарыстанні і гарантыі даступна на вэб-
старонцы lorgar.eu/warranty-terms.
ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Прыведзеная інфармацыя можа быць зменена без апавяшчэння карыстальнікаў.
Актуальная інфармацыя і падрабязнае апісанне, этапы падключэння і эксплуатацыі,
сертыфікаты, гарантыйныя ўмовы даступны ў поўнай інструкцыі карыстальніка на вэб-
старонцы lorgar.eu/drivers-and-manuals. Вытворца: ASBISc Enterprises PLC, Iapetou,
1, Agios Athanasios, 4101, Limassol, Cyprus (Кіпр). Зроблена ў Кітаі. Усе названыя
гандлёвыя маркі і іх назвы з'яўляюцца ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў.
* Дадатак Lorgar WP Gameware даступны для спампавання на вэб-старонцы
lorgar.eu/drivers-and-manuals.
5

Publicidad

loading

Este manual también es adecuado para:

Lrg-gms357