Abicor Binzel Primo 5 Manual De Instrucciones página 44

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 8
1 Правядзенне вымярэння
Усе таварныя знакі і гандлёвыя маркі, згаданыя ў гэтым лістку-укладышы з інструкцыяй, з'яўляюцца
ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў/вытворцаў. Гэты лісток-укладыш з інструкцыяй служыць у
якасці дапаўнення да арыгінальнай дакументацыі вытворцы і не з'яўляецца поўным і самастойным
дакументам. У ім апісваецца працэдура вымярэння і каліброўкі кандуктометра Primo 5
і прыводзяцца дадатковыя ўказанні па выкарыстанні.
ЗАЎВАГА
• Перад выкарыстаннем кандуктометра Primo 5 уважліва прачытайце прыкладзенае
кіраўніцтва па эксплуатацыі ад вытворцы. Яно ўтрымлівае звесткі, неабходныя для
бесперабойнай і бяспечнай эксплуатацыі. Кіраўніцтва ўваходзіць у камплект пастаўкі
кандуктометра, таксама яго можна знайсці па адрасе www.hannainst.de
1 Правядзенне вымярэння
 Мал. на тытульным лісце
1 Націсніце клавішу ўключэння-выключэння (3) і ўключыце кандуктометр.
2 Памясціце кандуктометр у адтуліну ў кампенсацыйным рэзервуары і пагрузіце ў астуджальную
вадкасць на рэкамендаваную глыбіню (4).
3 Хутка паварушыце кандуктометр, каб выдаліць бурбалкі паветра з вымяральнага зонда.
4 Пачакайце, пакуль значэнне вымярэння на дысплэі (1) стабілізуецца.
5 Счытайце значэнне вымярэння і параўнайце з рэкамендаванымі.
 Табл. 1 Рэкамендаваныя значэнні вымярэння – у залежнасці ад прымянення на стар. BE-3
Калі адтуліны ў кампенсацыйным рэзервуары занадта малая, і кандуктометр немагчыма туды
памясціць, выканайце наступныя дзеянні:
1 Падключыце зварачныя гарэлкі з вадкасным астуджэннем.
2 Уключыце падачу сілкавання.
3 Адлучыце зліўны шланг ад зварачнай гарэлкі і памясціце ў чыстую сухую ёмістасць.
4 Выкарыстайце клавішу на зварачнай гарэлцы і заліце астуджальную вадкасць ў ёмістасць.
5 Як толькі ў ёмістасці будзе дастаткова астуджальнай вадкасці (мінімум 5 см), выключыце крыніцу
току і спыніце працэс заліўкі.
6 Націсніце клавішу ўключэння-выключэння (3) і ўключыце кандуктометр.
7 Пагрузіце кандуктометр у астуджальную вадкасць на рэкамендаваную глыбіню (4).
8 Хутка паварушыце кандуктометр, каб выдаліць бурбалкі паветра з вымяральнага зонда.
9 Пачакайце, пакуль значэнне вымярэння на дысплэі стабілізуецца.
10 Счытайце значэнне вымярэння і параўнайце з рэкамендаванымі.
 Табл. 1 Рэкамендаваныя значэнні вымярэння – у залежнасці ад прымянення на стар. BE-3
BE - 2
Primo 5
BEI.0330.0 • 2019-04-01

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido