Marta MT-1101 Manual De Instrucciones página 22

Tabla de contenido

Publicidad

 Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
 Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх
выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
 Не пакідайце ўключаны прыбор без нагляду.
 Усталѐўвайце прас на прасавальную дошку акуратна, не біце прыбор.
 Падчас эксплуатацыі працоўная паверхня праса і вада ў рэзервуары моцна награваюцца. Сцеражыцеся, не датыкайцеся металічных частак праса.
 Пазбягайце прасоўкі па зашпільках – маланках, заклѐпках і г.д., бо яны могуць падрапаць працоўную паверхню.
 Не ўсталѐўвайце прас на металічныя ці шурпатыя паверхні
 Дзеля пазбягання апѐкаў сцеражыцеся падчас перасоўвання праса, бо магчымая ўцечка гарачай вадкасці пры перагортванні корпуса, а таксама выйсце гарачай пары.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
 Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і этыкеткі.
 Для некаторых металічных дэталяў выкарыстоўваецца змазка, таму падчас першага ўключэння можа вылучацца характэрны пах. Гэта звычайна.
 Перад першым выкарыстаннем неабходна зняць з падставы пластыкавы пратэктар, ачысціць падэшву праса з дапамогай мяккай тканіны.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай прыбора пераканайцеся, што прас адключаны ад сеткі сілкавання і цалкам астыў.
Ачысціце корпус прыбора вільготнай анучкай, потым вытрыце насуха.
Не трыце падэшву металічнай вяхоткай і металічнымі прадметамі. Для ачысткі падэшвы нельга выкарыстоўваць абразіўныя мыючыя сродкі.
САМААЧЫШЧЭННЕ
Мае сэнс ўжываць рэжым самаачышчэння, прынамсі, адзін раз у два тыдні для выдалення забруджвання.
Чым цвярдзей вада, тым часцей неабходна праводзіць самаачышчэнне.
Напоўніце рэзервуар для вады да адзнакі "МАХ".
Усталюйце прас на пяткавую частку.
Усталюйце тэрмарэгулятар і рэгулятар ступені адпарвання ў становішча "МАХ".
Падлучыце прас да сеткі сілкавання.
Дачакайцеся моманту, калі светлавы індыкатар загасне.
Усталюеце прас гарызантальна над ракавінай
Націсніце на пімпку самаачышчэння і ўтрымлівайце яе, пакуль з адтулін у працоўнай паверхні не выйдзе ўсесь кіпень і пара.
Зараз кіпень і пара будуць выходзіць з адтулін у працоўнай паверхні і тым самым будзе выдаляцца забруджванне. Падчас працэсу ачысткі калыхайце прас наперад – назад.
Калі рэзервуар для вады спусцее, усталюйце рэгулятар ступені адпарвання ў становішча ‟0‟.
Паўтарыце самаачышчэнне, калі Вы заўважыце, што прас быў моцна забруджаны.
Прапрасуйце чыстую баваўняную анучку для канчатковай ачысткі працоўнай паверхні.
Адключыце прыбор ад сеткі сілкавання.
Перад тым, як прыбраць прас, пераканайцеся, што працоўная паверхня высахла.
22

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Mt-1102

Tabla de contenido