Змест
Уступ
Дзякуем за пакупку сабвуфера Bronze W10, які распрацаваны і зроблены з выкарыстаннем высакаякасных сістэм і матэрыялаў,
спецыяльна каб забяспеыць вам доўгія гады асалоды, надзейнасці і гонару ўладання.
Музыка з'яўляецца і павінна заставацца натуральным сродкам паляпшэння жыцця. Яна стымулюе ўяўленне, змяняе
настрой, дапамагае расслабіцца і забяспечвае бясконцыя гадзіны добрага настрою. Кампанія Monitor Audio ганарыцца сваім
імкненнем зрабіць гучанне музыкі максімальна блізкім да арыгінальнага.
Калі ласка, прачытайце гэтую інструкцыю, азнаёмцеся з усімі рэкамендацыямі адносна бяспекі і настройкі вашага сабвуфера,
каб дасягнуць яго найлепшага гучання.
Захоўвайце гэтую інструкцыю ў якасці даведніка на далейшы час.
Распакоўка
Пры выкананні любых маніпуляцый з сабвуферам неабходна быць асцярожным, гэта абумоўлена
вагой і канструкцыяй вырабу. Рэкамендуецца падымаць сабвуфер удваіх, калі ёсць такая
магчымасць.
Кабель (кабелі) сілкавання і кабель для 12-вольтавага сігнала запуску спакаваны асобна; перад распакоўкай прылады іх
неабходна выняць.
Каб выняць сабвуфер з каробкі, пакладзіце на падлогу які-небудзь засцерагаючы матэрыял, выньце зверху асобныя элементы
(кабель (кабелі) сілкавання і кабель для 12-вольтавага сігнала запуску), і асцярожна перавярніце каробку. Кіруйцеся знакамі,
нанесенымі на каробку. Паступова сцягніце каробку з сабвуфера ўверх; сабвуфер будзе арыентаваны дном уверх. Здыміце з
пакета фіксуючую стужку і вызваліце дно/корпус.
monitoraudio.com
73
73
74
76
76
77
78
79
73