Калі сабвуфер правільна наладжаны, вызначыць яго месцазнаходжанне ў памяшканні даволі складана.
6. Пераключальнік нізкіх частот
Гэты пераключальнік прызначаны для выбару гучання на нізкіх частотах у адпаведнасці з густам слухача. Існуюць тры
рэжымы: "Музыка" (Music), "Фільмы" (Movies) і "Удар" (Impact). Рэжым "Фільмы" характарызуецца адносна плоскай
АЧХ у дыяпазоне да 35 Гц. У рэжыме "Музыка" узровень зніжаны — у параўнанні з рэжымам "Фільмы" — на 2 дБ,
і паніжаецца ў дыяпазоне да 30 Гц.У рэжыме "Удар" узровень на 3 дБ вышэй, чым у рэжыме "Фільмы", і камфортна
паніжаецца ў дыяпазоне да 40 Гц.
7. Пераключальнік фазы
Кіраванне фазай прызначана для сінхранізацыі любога запазнення паміж сігналамі сабвуфера і асноўнай/дапаможнымі
акустычнымі сістэмамі. Калі сабвуфер знаходзіцца ў фазе з асноўнай/дапаможнымі акустычнымі сістэмамі, гук
атрымліваецца насычаным. Рэгулюйце фазу, седзячы на месцы праслухоўвання. Пры гэтым можа спатрэбіцца дапамога
іншай асобы. У выніку правільнай настройкі становіцца амаль немагчыма вызначыць месца знаходжання сабвуфера.
Для атрымання аптымальных вынікаў рэкамендуецца паэксперыментаваць. Аднак трэба адзначыць, што ў большасці
выпадкаў пераключальнік фазы павінен знаходзіцца ў становішчы 0 градусаў.
8. Пераключальнік рэжыму сілкавання з функцыяй аўтаматычнага ўключэння
Калі гэты пераключальнік знаходзіцца ў пазіцыі "Уключаны" (On), сабвуфер пастаянна ўключаны пры любых умовах.
У пазіцыі "Аўта" ("Auto") сабвуфер аўтаматычна ўключаецца пры паступленні адпаведнага сігнала. Сабвуфер будзе
заставацца ўключаным на працягу 15 хвілін пасля вышэйзгаданага сігнала перш чым пераключыцца ў рэжым чакання
да паступлення новага сігнала.
Дадатковыя заўвагі адносна функцыі аўтаматычнага ўключэння
Пры выкарыстанні функцыі аўтаматычнага ўключэння, сабвуфер "вызначае" тып сігналу, што яго ўключыў. У большасці
выпадкаў, пры выкарыстанні стэрэаўвахода ці ўвахода LFE гэта неістотна. Аднак, у выпадку выкарыстання абодвух
вышэйазначаных уваходаў, іх пераключэнне немагчыма, пакуль сабвуфер не ўвойдзе ў рэжым чакання. Гэта можна
зрабіць уручную — выключыўшы і зноў уключыўшы яго, або дачакацца сканчэння адпаведнага інтэрвалу часу (15 хвілін),
перш чым пераключыць уваходы.
9. Выключальнік электрасілкавання
Калі сабвуфер не будзе выкарыстоўваецца доўгі час, выключальнік электрасілкавання трэба ўстанавіць у выключанае
становішча ("Off"). Каб сабвуфер працаваў, гэты пераключальнік павінен знаходзіцца ва ўключаным ("On") становішчы.
УВАГА! Паколькі выключальнік электрасілкавання знаходзіцца на задняй панэлі, апарат павінен быць устаноўлены на
адкрытым месцы, каб забяспечыць свабодны доступ да гэтага выключальніка.
10. Месца знаходжання IEC-злучальніка сілкавання/ засцерагальніка
Сабвуфер абсталяваны двухкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі электрасілкавання. Выкарыстоўвайце
ТОЛЬКІ адпаведны кабель электрасілкавання, які адпавядае патрабаванням IEC і пастаўляецца разам з сабвуферам.
Сабвуфер абсталяваны вонкавым сеткавым засцерагальнікам. Для замены перагарэўшага падчас працы засцерагальніка
на яго трымальніку маецца запасны засцерагальнік. Для замены засцерагальніка неабходна адлучыць кабель
электрасілкавання, асцярожна выняць арыгінальны засцерагальнік з яго трымальніка, які знаходзіцца пад уваходным
гняздом (10a) электрасілкавання. Калі засцерагальнік перагарае зноў, рэкамендуецца звярнуцца за дапамогай да
ўпаўнаважанага спецыяліста па абслугоўванню. НЕ спрабуйце зноў замяніць засцерагальнік, паколькі гэта можа прывесці
да сур'ёзнага пашкоджання ўзмацняльніка.
11. Селектар напружання сілкавання
ўстанаўліваецца на заводзе ў адпаведнасці са спецыфікацыяй сеткі электрасілкавання вашай краіны. Забараняецца
змяняць становішча селектара напружання сілкавання, паколькі гэта можа прывесці да незваротнага пашкоджання
вырабу і нават да пажару. Каб прадухіліць выпадковую змену становішча гэтага селектара, ён зачыняецца празрыстай
пластмасавай накрыўкай.
Святлодыёд наверсе корпуса паказвае, у якім рэжыме знаходзіцца прылада — у рэжыме чакання ці ў актыўным.
У рэжыме чакання ён свеціцца чырвоным колерам, а ў актыўным — зялёным.
monitoraudio.com
75