Тэхнічныя Характарыстыкі Gold W15; Leo; Прынцып Працы - Monitor Audio Gold W15 Manual Del Usuario

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 59
Тэхнічныя характарыстыкі Gold W15
Кампактны дызайн з высунутым наперад 15-цалевым вуферам.
Узмацняльнік класа D з палепшанай імпульснай крыніцай сілкавання.
Абмежавальнік дынамічнай магутнасці. лічбавы гукавы працэсар (DSP) кантралюе даступную магутнасць
узмацняльнікаў магутнасці і абмяжоўвае некаторыя частоты, залежныя ад даступнага рэзерву магутнасці.
Закрыты корпус для лепшага кантролю басоў і лёгкасці ўстаноўкі.
Усе опцыі і налады рэгулююцца з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.
DSP поўнасцю кіруе ўсімі функцыямі лічбавай сферы, што забяспечвае лепшае кіраванне комплекснымі фільтравымі
характарыстыкамі, чым у звычайных аналагавых схемах.
3 ячэйкі памяці на ўваход.
Аўтаматычны кантроль уваходных крыніц, напрыклад, LFE-уваход ці альтэрнатыўны ўваход, такі як 2-канальны стэрэа
hi-fi могуць быць падключаны да аднаго Gold W15. Пераключэнне паміж імі будзе ажыццяўляцца аўтаматычна.
4 першапачатковыя налады эквалайзера: музыка, фільмы, удар і выкл.
Опцыя LEO аўтаматычных налад у пакоі.
Аўтаматычнае ўключэнне/выключэнне ці 12-вольтавы трыгер. Кіраванне лічбавым працэсарам гарантуе дакладнае
аўтаматычнае ўключэнне, калі выяўлены ўваходны сігнал.
ІЧ-сэнсар і дысплэй на пярэдняй панэлі.
Налады начнога рэжыму.

LEO

LEO*, Listening Environment Optimizer™ (аптымізатар асяроддзя праслухоўвання) - гэта опцыя Gold W15 для аўтаматычных
налад пад умовы дакладнага пакоя.
Прынцып працы
Сістэма апрацоўкі гука D2Audio™ LEO выкарыстоўвае мікрафон, далучаны да Gold W15, каб праслухоўваць акустычныя
адказы ад ключавых месцаў у пакоі. Сістэма LEO генерыруе некалькі спецыфічных аўдыёсігналаў, што дазваляе ўнутранаму
лічбаваму працэсару прааналізаваць, як гучыць Gold W15 у выбраным асяроддзі. Пасля таго як лічбавы працэсар установіць
асноўныя гукавыя характарыстыкі, будуць правераны некалькі спецыяльна выбраных частот. гэтыя частоты выбіраюцца,
каб вызначыць асаблівасці гучання ў памяшканні. лічбавы працэсар выкарыстоўваецца яшчэ раз, каб разлічыць, ці
з'яўляецца гучанне дастаткова моцным. гэта інфармацыя выкарыстоўваецца для таго, каб згенерыраваць спецыяльную
карэкцыйную крывую частаты для кожнага выпадку. лічбавы працэсар выкарыстоўваецца трэці раз, каб вызначыць самую
лепшую карэкцыйную крывую і лепшы спосаб яе выкарыстання. гэтыя тры крокі выконваюцца падчас аднаго вымярэння
з мікрафона. Карэкціроўкі затым захоўваюцца ва ўзмацняльніку, ствараючы самае лепшае гучанне на працягу ўсяго часу
дзеяння.
Калі ўсе налады Gold W15 у вашым пакоі завершаны, застаецца толькі расслабіцца і атрымліваць асалоду ад цудоўнага
гучання.
*LEO
і Listening Environment Optimizer
TM
LEO
і D2Audio — зарэгістраваныя гандлёвыя маркі карпарацыі Intersil
TM
128
— гандлёвыя маркі D2Audio
TM
Gold W15 Owners Manual
.
®

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido