1.) Кнопка «Рэжым» Націсніце для пераключэння рэжымаў зарадкі.
2.) Святлодыёд чакання Свеціцца, калі зарадная прылада знаходзіцца ў рэжыме чакання, не выконвае зарадку або не падае напружанне
на акумулятар.
3.) Святлодыёд памылкі з-за залішняга напружання Свеціцца пастаянным чырвоным святлом і паказвае на тое, што напружанне
акумулятара вышэй напружання спрацоўвання аховы.
4.) Святлодыёд няспраўнасці акумулятара Свеціцца пастаянным чырвоным святлом пры падключэнні акумулятара, які не трымае
зарад.
5.) Святлодыёд памылкі зваротнай палярнасці Загараецца пастаянным чырвоным святлом пры выяўленні зваротнай палярнасці.
6.) Святлодыёд Hot (горача) Свеціцца ці міргае чырвоным, калі ўнутраная тэмпература занадта высокая.
7.) Святлодыёд зарадкі Паказвае стан зарадкі падлучанага(-ых) акумулятара(-аў).
8.) Святлодыёдная палоска аптымізацыі Павольна міргае ўслед за зялёным святлодыёдам, калі акумулятар цалкам зараджаны і
знаходзіцца ў стадыі аптымізацыі.
9.) Рэжым падачы сілкавання на 12 /24 Бесперапынна гарыць чырвоным святлом пры выбары рэжыму сілкавання.
10.) Святлодыёд рэжыму Паказвае на рэжым зарадкі, у якім зарадная прылада знаходзіцца ў цяперашні час. Націскайце на кнопку
«РЭЖЫМ» (MODE) для паслядоўнага пераключэння рэжымаў зарадкі.
11.) Святлодыёд рэжыму «націснуць і ўтрымліваць» Для ўваходу ў дадзены рэжым кнопку «Рэжым» трэба націснуць і ўтрымліваць на
працягу 3 секунд.
12.) Святлодыёд рэжыму аднаўлення 6 /12 / 24 Бесперапынна гарыць чырвоным святлом, калі абраны рэжым аднаўлення.
13.) Кнопка рэжыму 5 А Націсніце для ўключэння рэжыму з паніжаным зарадным токам.
14.) Святлодыёд рэжыму з паніжаным зарадным токам 5 A Бесперапынна гарыць белым святлом пры ўключаным рэжыме з
паніжаным зарадным токам.