Дзякуем за набыццё прадукцыі SHARP. Перад выкарыстаннем Вашага халадзільніка SHARP
уважліва прачытайце гэтую інструкцыю, каб ведаць і карыстацца ўсімі яго карыснымі функцыямі.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
■
Гэты халадзільнік змяшчае лёгка-ўзгаральны
ахаладжальнік (R600a: ізабутан) і ізаляцыйны газ
(цыклапентан). Выконвайце наступныя правілы для
прадухілення ўзгарання і выбуху.
•
Сістэма ахаладжэння ззаду і ўнутры халадзільніка
змяшчае ахаладжальнік. Не дапускайце кантактаў
любых вострых прадметаў з халадзільнай сістэмай.
•
Не выкарыстоўвайце механічныя прылады або іншыя
сродкі для паск арэння працэсу размарожвання.
( Г эт ы х а л а д з і л ь н і к м а е а ў т а м ат ы ч н у ю с і с т э м у
размарожвання.)
•
Не выкарыстоўвайце электрычныя прыборы ўнутры
халадзільніка.
•
Выкарыстоўвайце толькі спецыяльную лямпу для
халадзільнай камеры.
•
Не закрывайце адтуліны па баках халадзільніка.
•
Не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя распыляльнікі,
н а п р ы к л а д , р а с п ы л я л ь н і к з ф а р б а й п о б а ч з
халадзільнікам, т.к. гэта можа прывесці да выбуху або
пажару.
•
К а л і х а л а д з і л ь н а я с і с т э м а п а ш к о д з і л а с я , н е
дакранайцеся да разеткі і не запальвайце агонь.
Адчыніце акно і праветрыце пакой, затым звярніцеся да
ўпаўнаважанага агента SHARP за дапамогай.
•
Гэты халадзільнік трэба ўтылізаваць належным чынам
у спецыяльных установах па перапрацоўцы для лёгка-
ўзгаральных ахаладжальнікаў і ізаляцыйных газаў.
■
Лятучыя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, такія, як эфір, бензін,
газ прапан, клей, чысты спірт, аэразольныя балончыкі і
г.д., могуць выбухнуць, таму не захоўвайце гэтыя рэчывы
ў халадзільніку.
■
Бруд на разетцы і штэпселі можа выклікаць пажар.
Чысціце іх з асцярогай.
■
Не спрабуйце змяніць або мадыфікаваць гэты
халадзільнік. Гэта можа прывесці да пажару, пашкоджання
электрычным токам або траўмы.
■
Пераканайцеся, што падрыхтаваны для ўтылізацыі
халадзільнік не ўяўляе небяспекі для дзяцей (напрыклад,
здыміце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі для прадухілення
траўміравання дзяцей.)
Інфармацыя для карыстальнікаў (прыватныя хатнія гаспадаркі)
Увага:
Гэты прадукт
маркіраваны дадзеным
сімвалам. Гэта азначае,
што электрычныя і
электронныя вырабы не
павінны ўтылізавацца са
звычайнымі бытавымі
адходамі. Існуе асобная
сістэма збору дадзеных
прадуктаў.
118
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі халадзільніка, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя смеццевыя
чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быць утылізавана асобна
і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі, аднаўлення і
перапрацоўкі такога абсталявання.
У адпаведнасці з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыватныя хатнія
гаспадаркі ў дзяржавах ЕС могуць вярнуць скарыстанае электрычнае і электроннае
абсталяванне ў адмыслова прызначаныя для гэтага месцы бясплатна*. У некаторых краінах*
мясцовае прадстаўніцтва вытворцы можа прыняць скарыстаны прадукт бясплатна, калі Вы
набываеце аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для больш дакладнай інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі або акумулятары,
калі ласка, утылізуйце іх асобна загадзя ў адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.
Правільна ўтылізуючы гэты выраб, Вы дапаможаце забяспечыць неабходную апрацоўку, аднаўленне
і пераапрацоўку адходаў і тым самым прадухіліць патэнцыйнае адмоўнае ўздзеянне на навакольнае
асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б узнікнуць з-за няправільнага абыходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі ўладамі і
запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне можа быць
звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы прадукт. Пункты збору
пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
УВАГА
■
Не дакранайцеся да кампрэсарнай устаноўкі або яе
перыферыйных частак, паколькі яны становяцца вельмі
гарачымі падчас эксплуатацыі, і металічны край можа
прывесці да траўм.
■
Не чапайце прадукты або металічныя кантэйнеры ў
маразільнай камеры мокрымі рукамі. Гэта можа выклікаць
абмарожванне.
■
Не выкарыстоўвайце падаўжальнік або адаптар для
падключэння халадзільніка да электрычнай сеткі.
■
Не кладзіце бутэлькі і кансерваваныя напоі ў лядоўню,
паколькі ў замарожаным стане яны могуць патрэскацца.
■
Пераканайцеся, што шнур сілкавання не быў пашкоджаны
падчас устаноўкі або перамяшчэння. Калі штэпсель
шнура сілкавання хістаецца, не ўстаўляйце яго ў разетку:
гэта можа прывесці да пашкоджання электрычным токам
або ўзгарання.
■
Адключайце халадзільнік ад электрасеткі трымаючыся за
штэпсель. Ніколі не цягніце за сеткавы шнур: гэта можа
прывесці да пашкоджання электрычным токам або ўзгарання.
■
У выпадку ўцечкі газу, праветрыце памяшканне, адкрыўшы
вокны і г.д., не дакранаючыся да халадзільніка або разеткі.
■
Не змяшчайце ніякіх прадметаў, якія змяшчаюць вадкасці
або іншыя нетрывалыя аб'екты на паверхні халадзільніка.
ВАЖНА
Калі гнуткі шнур сілкавання пашкоджаны, ён мусіць
■
быць заменены толькі на адмысловы прыдатны
шнур упаўнаважаным агентам SHARP.
Гэты халадзільнік прызначаны для выкарыстання
■
дзецьмі ад 8 гадоў, асобамі з абмежаванымі
фізічнымі, сэнсарнымі або псіхічнымі здольнасцямі,
або пры адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем
выпадкаў, калі яны атрымалі адпаведныя
інструкцыі адносна карыстання халадзільнікам або
карыстаюцца ім пад кантролем асобы, адказнай
за іх бяспеку. Малыя дзеці павінны знаходзіцца
пад наглядам і не ўжываць халадзільнік як
цацку. Ачыстка і технічнае абслугоўванне можа
ажыцяўляцца дзецьмі пад наглядам.
Толькі для хатняга
ўжытку