Папярэджанне Увага - Sharp SJ-FP760V Manual De Manejo

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 15
Дзякуем за набыццё прадукцыі SHARP. Перад выкарыстаннем Вашага халадзільніка SHARP
уважліва прачытайце гэтую інструкцыю, каб ведаць і карыстацца ўсімі яго карыснымі функцыямі.
Гэты халадзільнік прызначаны выключна для хатняга выкарыстання пры тэмпературы
навакольнага асяроддзя ад +5°C да +43°C. Халадзільнік нельга выкарыстоўваць пры тэмпературы
ад 10°C і ніжэй на працягу доўгатэрміновага перыяду.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Гэты халадзільнік змяшчае лёгка-ўзгаральны
ахаладжальнік (R600a: ізабутан) і ізаляцыйны газ
(цыклапентан). Выконвайце наступныя правілы для
прадухілення ўзгарання і выбуху.
Сістэма ахаладжэння ззаду і ўнутры халадзільніка
змяшчае ахаладжальнік. Не дапускайце кантактаў
любых вострых прадметаў з халадзільнай сістэмай.
Не выкарыстоўвайце механічныя прылады або іншыя
сродкі для паскарэння працэсу размарожвання.
(Гэты халадзільнік мае аўтаматычную сістэму
размарожвання.)
Не выкарыстоўвайце электрычныя прыборы ўнутры
халадзільніка.
Выкарыстоўвайце толькі спецыяльную лямпу для
халадзільнай камеры.
Не закрывайце адтуліны па баках халадзільніка.
Не выкарыстоўвайце лёгкаўзгаральныя распыляльнікі,
напрыклад, распыляльнік з фарбай побач з халадзільнікам,
т.к. гэта можа прывесці да выбуху або пажару.
Калі халадзільная сістэма пашкодзілася, не
дакранайцеся да разеткі і не запальвайце агонь.
Адчыніце акно і праветрыце пакой, затым звярніцеся да
ўпаўнаважанага агента SHARP за дапамогай.
Гэты халадзільнік трэба ўтылізаваць належным чынам
у спецыяльных установах па перапрацоўцы для лёгка-
ўзгаральных ахаладжальнікаў і ізаляцыйных газаў.
Лятучыя і лёгкаўзгаральныя рэчывы, такія, як эфір, бензін,
газ прапан, клей, чысты спірт, аэразольныя балончыкі і
г.д., могуць выбухнуць, таму не захоўвайце гэтыя рэчывы
ў халадзільніку.
Бруд на разетцы і штэпселі можа выклікаць пажар.
Чысціце іх з асцярогай.
Не спрабуйце змяніць або мадыфікаваць гэты
халадзільнік. Гэта можа прывесці да пажару, пашкоджання
электрычным токам або траўмы.
Пераканайцеся, што падрыхтаваны для ўтылізацыі
халадзільнік не ўяўляе небяспекі для дзяцей (напрыклад,
здыміце магнітныя дзвярныя ўшчыльнікі для прадухілення
траўміравання дзяцей.)
Інфармацыя для карыстальнікаў (прыватныя хатнія гаспадаркі)
Увага:
Гэты прадукт
маркіраваны дадзеным
сімвалам. Гэта азначае,
што электрычныя і
электронныя вырабы не
павінны ўтылізавацца са
звычайнымі бытавымі
адходамі. Існуе асобная
сістэма збору дадзеных
прадуктаў.
1. У Еўрапейскім Саюзе
Увага: Для ўтылізацыі халадзільніка, калі ласка, не выкарыстоўвайце звычайныя смеццевыя
чопы!
Скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне павінна быць утылізавана асобна
і ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое патрабуе належнай апрацоўкі, аднаўлення і
перапрацоўкі такога абсталявання.
У адпаведнасці з прынятым дзяржавамі-членамі заканадаўствам, прыватныя хатнія гаспадаркі
ў дзяржавах ЕС могуць вярнуць скарыстанае электрычнае і электроннае абсталяванне ў
адмыслова прызначаныя для гэтага месцы бясплатна*. У некаторых краінах* мясцовае
прадстаўніцтва вытворцы можа прыняць скарыстаны прадукт бясплатна, калі Вы набываеце
аналагічны новы.
*) Калі ласка, звяжыцеся з мясцовым органам улады для больш дакладнай інфармацыі.
Калі Ваша скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне мае батарэі або акумулятары,
калі ласка, утылізуйце іх асобна загадзя ў адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.
Правільна ўтылізуючы гэты выраб, Вы дапаможаце забяспечыць неабходную апрацоўку, аднаўленне
і пераапрацоўку адходаў і тым самым прадухіліць патэнцыйнае адмоўнае ўздзеянне на навакольнае
асяроддзе і здароўе людзей, якія маглі б узнікнуць з-за няправільнага абыходжання з адходамі.
2. У краінах за межамі ЕС
Калі Вы жадаеце ўтылізаваць гэты прадукт, калі ласка, звяжыцеся з мясцовымі ўладамі і
запытайцеся аб правільных спосабах утылізацыі.
Для Швейцарыі: Скарыстанае электрычнае або электроннае абсталяванне можа быць
звернута бясплатна дылеру, нават калі Вы не набываеце новы прадукт. Пункты збору
пералічаны на www.swico.ch або www.sens.ch.
УВАГА
Не дакранайцеся да кампрэсарнай устаноўкі або яе
перыферыйных частак, паколькі яны становяцца вельмі
гарачымі падчас эксплуатацыі, і металічны край можа
прывесці да траўм.
Не чапайце прадукты або металічныя кантэйнеры ў
маразільнай камеры мокрымі рукамі. Гэта можа выклікаць
абмарожванне.
Не выкарыстоўвайце падаўжальнік або адаптар для
падключэння халадзільніка да электрычнай сеткі.
Не кладзіце бутэлькі і кансерваваныя напоі ў лядоўню,
паколькі ў замарожаным стане яны могуць патрэскацца.
Пераканайцеся, што шнур сілкавання не быў пашкоджаны
падчас устаноўкі або перамяшчэння. Калі штэпсель
шнура сілкавання хістаецца, не ўстаўляйце яго ў разетку:
гэта можа прывесці да пашкоджання электрычным токам
або ўзгарання.
Адключайце халадзільнік ад электрасеткі трымаючыся
за штэпсель. Ніколі не цягніце за сеткавы шнур: гэта
можа прывесці да пашкоджання электрычным токам або
ўзгарання.
Калі гнуткі шнур сілкавання пашкоджаны, ён мусіць
быць заменены толькі на адмысловы прыдатны шнур
упаўнаважаным агентам SHARP.
У выпадку ўцечкі газу, праветрыце памяшканне,
адкрыўшы вокны і г.д., не дакранаючыся да халадзільніка
або разеткі.
Не змяшчайце ніякіх прадметаў, якія змяшчаюць вадкасці
або іншыя нетрывалыя аб'екты на паверхні халадзільніка.
Гэты халадзільнік не прызначаны для выкарыстання
асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі,
сэнсарнымі або псіхічнымі здольнасцямі, або пры
адсутнасці вопыту і ведаў, за выключэннем выпадкаў, калі
яны атрымалі адпаведныя інструкцыі адносна карыстання
халадзільнікам або карыстаюцца ім пад кантролем асобы,
адказнай за іх бяспеку. Малыя дзеці павінны знаходзіцца
пад наглядам і не ўжываць халадзільнік як цацку.
Толькі для хатняга
ўжытку
BY
213

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Este manual también es adecuado para:

Sj-fp810v

Tabla de contenido