Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
Не ўсталѐўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў,
такіх як мэбля, запавесы і інш.
Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лѐгкаўзгаральных матэрыялаў.
Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ѐн падлучаны да электрасеткі.
Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
Пры ўзнікненні незвычайных для нармалѐвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
Не блакуйце адтуліну для выпуску пары.
Падчас эксплуатацыі прыбора не накрывайце рэгулятар ціску і адтуліну выйсця пары староннімі прадметамі.
Катэгарычна забараняецца націскаць на індыкатар ціску, калі прыбор знаходзіцца пад ціскам.
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прыбора, калі ўшчыльняльнае кольца на ўнутранай пласціне вечка адсутнічае ці мае якія-небудзь пашкоджанні. Выкарыстоўвайце толькі
ўшчыльняльнае кольца, якое ідзе ў камплекце.
Перад пачаткам гатавання пад ціскам пераканайцеся, што чара змяшчае вадкасць (ваду ці булѐн). Гатаванне пад ціскам заўсѐды патрабуе вадкасці для ўтварэння пары.
Падчас працы прыбора пад ціскам паветра ці пара не павінны выходзіць у месцы злучэння вечка з корпусам.
Здымаць вечка з прыбора дазваляецца толькі тады, калі індыкатар ціску знаходзіцца ў ніжнім становішчы, гэта значыць калі значэнне ціску ўнутры мультываркі дасягнула бяспечнага
значэння.
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора заўсѐды правярайце, ці не засмечана адтуліна выпуску пары.
He дапушчайце забруджвання рэгулятара ціску. Рэгулярна чысціце рэгулятар ціску ад забруджванняў.
УВАГА! Мультыварка стварае падвышаны ўнутраны ціск, а таму з'яўляецца прыборам падвышанай небяспекі, і недакаднае карыстанне можа прывесці да абварвання гарачай
парай ці вадкасцю.
Не падносьце твар і рукі блізка да адтуліны выпуску пары – Вы можаце абпаліцца!
Ніколі не прыкладайце моц, каб адкрыць мультыварку. Перад адкрыццѐм мультываркі ўнутраны ціск у чары павінны цалкам роўны з ціскам навакольнага асяроддзя.
Заўсѐды адключайце прыбор ад электрасеткі па заканчэнні працэсу гатавання, а таксама перад выманнем з яго гатовай стравы.
Пасля завяршэння працы з прыборам не памяшчайце чару для гатавання адразу пад халодную ваду – рэзкая змена тэмператур можа прывесці да пашкоджання ўнутранага пакрыцця.
Каб не пашкодзіць пакрыццѐ чары, вытворца рэкамендуе выкарыстоўваць аксэсуары, якія пастаўляюцца ў камплекце з мультываркай. Можна таксама выкарыстоўваць драўляная,
пластыкавыя ці сіліконавыя прылады.
СІСТЭМА БЯСПЕКІ
Вечка прыбора сканструявана такім чынам, каб забяспечыць максімальную засцярогу нават пры вельмі высокім ціску ўнутры прыбора.
Прылада блакавання вечка з'яўляецца вельмі важным элементам для Вашай бяспекі. Вы не зможаце адкрыць вечка прыбора, калі ўнутры занадта высокі ціск.
Калі значэнне ціску ўнутры прыбора перавысіць значэнне, неабходнае для гатавання стравы, спрацуе прылада скіду залішняга ўнутранага ціску. Пры гэтым з прыбора будзе выпушчана
паветра і ціск паменшыцца.
Мультыварка абсталявана датчыкам кантролю тэмпературы, які спрацоўвае пры перавышэнні зададзенай тэмпературы ўнутры прыбора.
34