BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя ў маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
Выкарыстоўваць толькі ў побытавых мэтах паводле дадзенага кіраўніцтва па эксплуатацыі.
Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
Сачыце, каб сеткавы шнур не дакранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сет кавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, н еадкладна адключыце яго ад элект расеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досв еду карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
Не ўсталѐўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў,
такіх як мэбля, запавесы і інш.
Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лѐгкаўзгаральных матэрыялаў.
Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ѐн падлучаны да электрасеткі.
Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
Пры ўзнікненні незвычайных для нармалѐвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
Пасля завяршэння працы з прыборам не памяшчайце чару для гатавання адразу пад халодную ваду – рэзкая змена тэмператур можа прывесці да пашкоджання ўнутранага пакрыцця.
Каб не пашкодзіць пакрыццѐ чары, вытворца рэкамендуе выкарыстоўваць аксэсуары, якія пастаўляюцца ў камплекце з мультываркай. Можна таксама выкарыстоўваць драўляная,
пластыкавыя ці сіліконавыя прылады.
УВАГА: Падчас працы з мультываркай сцеражыцеся – гарачая пара і гарачыя дэталі мультываркі могуць прывесці да сур'ѐзных апѐкаў рук і твара. Выконвайце правілы тэхнікі
бяспекі падчас выкарыстання мультываркі. Націснуўшы на пімпку адкрыцця вечка, дачакайцеся, пакуль вечка цалкам адкрыецца і пакуль пара цалкам выйдзе.
47
MT-4313