Descargar Imprimir esta página

Abicor Binzel ABICLEANER Signature Manual De Instrucciones página 65

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 12
ABICLEANER Signature set
1 Ідэнтыфікацыя
Маркіровачны камплект ABICLEANER Signature set служыць для нанясення маркіроўкі на паверхні
з нержавеючай сталі. У гэтай інструкцыі па эксплуатацыі апісваецца толькі маркіровачны камплект
ABICLEANER Signature set. Для выкарыстання маркіровачнага камплекта патрабуецца прылада для
электрахімічнай чысткі і паліроўкі серыі ABICLEANER. Маркіровачны камплект можна
выкарыстоўваць выключна з арыгінальнымі запаснымі часткамі ABICOR BINZEL.
2 Бяспека
► Перад першым выкарыстаннем уважліва прачытайце гэту дакументацыю і выконвайце яе
патрабаванні.
► Уважліва азнаёмцеся з дакументацыяй прылады для электрахімічнай чысткі і паліроўкі
ABICLEANER і прытрымлівайцеся прыведзеных у ёй інструкцый.
2.1 Правілы тэхнікі бяспекі ў дачыненні да хімічных рэчываў
► Прыміце да ўвагі пашпарт бяспекі ABICLEANER Signature Fluid.
► Пры траплянні ABICLEANER Signature Fluid у вочы адразу прамыйце іх вялікай колькасцю вады
і неадкладна звярніцеся да афтальмолага.
2.2 Інфармацыя пра аварыйныя выпадкі
► У выпадку аварыі неадкладна адключыце наступныя камунікацыі:
— электрасілкаванне.
3 Апісанне прадукту
Шаблон памяшчаецца на паверхню, на якую трэба нанесці маркіроўку. Пасродкам кантакту
з маркіровачным штэмпелем ABICLEANER Signature Fluid уступае ў рэакцыю з загатоўкай. Гэты
працэс прадугледжаны толькі для нержавеючай сталі. Шаблоны не ўваходзяць у камплект пастаўкі.
3.1 Шаблоны
Аб'ект, які належыць нанесці, спачатку трэба надрукаваць на аднаразовым або шматразовым
шаблоне. Адпаведныя прылады для нанясення і аксесуары для аднаразовых шаблонаў або гатовыя
шматразовыя шаблоны можна набыць у спецыялізаваных магазінах. Мы рэкамендуем шаблоны
і аксесуары фірмы DIMATRON GmbH (www.dimatron.com). Запыты можна рабіць па адрасе
sales@dimatron.com.
4 Увод у эксплуатацыю
Абярніце маркіровачную суконку вакол графітавага электрода на маркіровачным штэмпелі
1
і замацуйце ўшчыльнікавым кальцом (Мал. 2).
Устаўце вілку кабелю сілкавання ў гняздо на маркіровачным штэмпелі (Мал. 3).
2
Устаўце вілку высокага напружання ў чорнае гняздо высокага напружання прылады для чысткі
3
і паліроўкі так, каб пачуць шчаўчок (Мал. 3).
1 Ідэнтыфікацыя
BE - 65

Publicidad

loading