ПАПЯРЭДЖАННЕ
Прылада, падлучаная да ахоўнага зазямлення
будынка праз СЕТКАВАЕ ПАДЛУЧЭННЕ ці
іншы апарат з далучэннем да зазямлення, а
затым да сістэмы тэлевізійнай рэтрансляцыі
з дапамогай кааксіяльнага кабеля, можа пры
некаторых абставінах прывесці да небяспекі
ўзгарання. Таму падключэнне да сістэмы
тэлевізійнай рэтрансляцыі павінна выконвацца
праз прыладу, якая забяспечвае электрычную
ізаляцыю ніжэй вызначанага дыяпазону частот
(гальванічны ізалятар, гл. EN 60728-11).
Уласцівасці
• Тэлевізар падтрымлівае Ultra HD (Ultra High
Definition / тэлебачанне звышвысокай выразнасці
- таксама вядома як 4K), якое забяспечсае
вырашэнне 3840 x 2160 (4K:2K). Яно ў 4
разы большае вырашэння Full HD TV за кошт
падваення колькасці пікселяў Full HD TV па
гарызанталі і па вертыкалі. Кантэнт Ultra HD
падтрымліваецца праз уваходы HDMI, USB і праз
тыпы тэлевяшчання DVB-T2 і DVB-S2.
• Кіраванне каляровым ТВ, карыстаючыся пультам
дыстанцыйнага кіравання.
• Поўная інтэграцыя лічбавага/кабельнага/
спадарожнікавага ТВ (DVB-T-T2/C/S-S2)
• Уваходы HDMI прызначаныя для падлучэння
прылады, якая мае гняздо HDMI
• USB-уваход
• Сістэма меню OSD (ЭМ, экраннага меню)
• Scart-гняздо для знешніх прылад (такіх як відэа,
відэагульні, аўдыепрылада і г.д.)
• Гукавая стэрэасістэма
• Тэлетэкст
• Далучэнне навушнікаў
• Сістэма аўтаматычнага праграмавання
• Ручная налада
• Аўтаматычнае адключэнне сілкавання пасля
перыяду да васьмі гадзін
• Таймер спячага рэжыму
• Блакіроўка ад дзяцей
• Аўтаматычнае адключэнне гуку пры адсутнасці
сігналу.
• NTSC прайграванне
• AVL (ААГ, аўтаматычнае абмежаванне гучнасці)
• PLL (ФАПЧ, фазавая аўтаматычная падладка
частаты) (пошук частаты)
• ПК-уваход
• Рэжым гульні (апцыянальна)
• Функцыя адключэння выявы
• Запіс праграмы
• Зрух праграмы па часе
• Ethernet (ЛВС) для далучэння да Інтэрнэту і
абслугоўвання.
• Падтрымка 802.11n WIFI праз апаратны ключ
USB
• Перадача відэа і гука
High Dynamic Range (HDR) / Hybrid Log-Gamma
(HLG): З дапамогай гэтай функцыі тэлевізара
можна выкарыстоўваць больш шырокі дынамічны
дыяпазон яркасці, падбіраючы і затым камбінуючы
некалькі розных выглядаў. HDR/HLG забяспечвае
л е п ш у ю я к а с ц ь в ы я в ы д з я к у юч ы б ол ь ш
яркім, больш рэалістычным момантам, больш
рэалістычнаму колеру і іншым паляпшэнням.
Дзякуючы гэтай функцыі забяспечваецца выгляд,
якога імкнуліся дасягнуць стваральнікі фільму, пры
гэтым схаваныя вобласці цёмных ценяў і сонечнага
святла паказваюцца з поўнай яснасцю, колерам і
дэталямі. Змесціва HDR/HLG падтрымліваецца
з дапамогай родных і партальных праграм,
уваходаў HDMI, USB і праз перадачы DVB-S.
Выберы адпаведны уваход крыніцы HDMI як
Enhanced праз опцыю Крыніцы у меню Налады
, каб паглядзець выявы HDR/HLG, калі змесціва
HDR/HLG прымаецца праз уваход HDMI. У гэтым
выпадку прылада крыніцы таксама павінна быць,
па меншай меры, сумяшчальнай з HDMI 2.0a.
Dolby Vision: Dolby Vision™ забяспечвае
эфектнае візуальнае ўспрыманне, дзіўную
ярк асць, непараўнальную к антраснасць і
займальны колер, які робіць жыццё больш яркім.
Дасягаецца найвысокая якасць малюнка дзякуючы
выкарыстанню HDR і тэхналогіі візуалізацыі
шырокай каляровай гамы. Пры павелічэнні
яркасці зыходнага сігналу і з выкарыстаннем
больш высокага дыяпазону дынамічнасці колеру
і кантраснасці, Dolby Vision дазваляе дабіцца
цудоўных выяў праўдзівага жыцця з дзіўнай
колькасцю дэталяў, чаго нельга дабіцца праз
іншыя тэхналогіі пост-апрацоўкі ў тэлевізары.
Dolby Vision падтрымліваецца з дапамогай родных
і партальных праграм, HDMI і USB-уваходаў. У
меню Сістэма> Выява> Рэжым пры выяўленні
змесціва Dolby Vision будуць даступныя два
прадусталяваных рэжыму выявы: Dolby Vision
Bright (яркі) і Dolby Vision Dark (цёмны). Згодна
з назвамі, выява можа быць яркай ці цёмнай, у
залежнасці ад навакольнай яркасці.
Функцыі і опцыі могуць адрознівацца
ў адпаведнасці з мадэллю прылады.
Беларуская
- 4 -