3M Peltor Tarctical XP Manual De Instrucciones página 11

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 38
гукавыя сігналы, якія папярэджваюць аб адключэнні прылады.
• За дзесяць гадзін да адключэння навушнікаў падаюцца тры гукавыя сігналы, якія папярэджваюць аб
слабым зарадзе батарэй. Інтэрвалы паміж папераджальнымі сігналамі потым будуць памяншацца па
меры разраду батарэй. Заўсёды адключайце навушнікі перад заменай батарэй.
УВАГА! Па меры разраду батарэй эксплуатацыйныя характарыстыкі прылады могуць пагаршацца.
Арыентыровачны час бесперапыннай працы выраба складае 1000 гадзін. Ён вылічваецца як 20 % часу
выкарыстання пры нізкім узроўні шуму 45-50 дБ(А), 60 % часу выкарыстаня пры сярэднім узроўні шуму
70-75 дБ(A) і 20 % часу выкарыстання пры высокім узроўні шуму 95-100 дБ(А).
Працягласць працы батарэй можа вар'іравацца ў залежнасці ад фірмы-
вытворцы і тэмпературы навакольнага асяроддзя.
• Абарона прылады ад пашкоджання ў выніку неправільнай палярнасці пры ўсталёўцы батарэй.
• Аўдыёўваход для падлучэння вонкавага радыё праз штэкер.
• Калі дыферэнцыяльная функцыя ўключана, зніжаецца ўзровень узмацнення пры
паступленні праз аўдыёўваход вонкавага сігналу.
• Абмежаванне сумарнага ўзроўня гуку дазваляе гарантаваць, што ўзровень усіх уваходных аўдыёсігналаў
унутры кубка ніколі не будзе перавышаць 82 дБ.
Кампаненты прылады (C)
1a. Гнуткае агалоўе (металічны ліст).
1b. Шыйнае мацаванне (нерж. сталь).
1c. Мацаванне да каскі (MT1H7P3*2).
1d. Гарнітура, выкарыстоўваецца з адаптарам PPT.
2.
Індывідуальна амартызаваныя драцяныя сцяжкі агалоўя (нерж. сталь).
3.
Нізкія двухкропкавыя мацаванні.
4.
Гукаізалюючыя валікі (полівінілхларыдная плеўка і поліўрэтанавая пена і вадкасці).
5.
Кнопкі укл/выкл і выбар рэжыму.
6.
Кнопкі выбару/рэгулявання.
7.
Вечка батарэйнага адсека.
8.
Мікрафоны.
9.
Аўдыёўваход.
10. Маўленчы мікрафон (толькі на некаторых мадэлях) забяспечвае двухбаковую радыё і тэлефонную
сувязь. Для яго патрабуецца адаптар або кабель.
Звярніце ўвагу, што для падлучэння мікрафона выкарыстоўваецца аўдыёўваход. Для максімальнага
кампенсавання навакольнага шуму маўленчы мікрафон павінны знаходзіцца на адлегласці 3 мм ад вуснаў.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
Эксплуатацыю, наладку, чыстку і тэхнічнае абслугоўванне прылады неабходна выконваць у адпаведнасці з
дадзенай інструкцыяй.
• Паслабленне навушнікаў залежыць ад узроўня шуму. Перад эксплуатацыяй навушнікаў карыстальнік
павінны пераканацца ў тым, што яны спраўныя. Пры выяўленні перакошвання або няспраўнасці
неабходна выконваць рэкамендацыі вытворцы па абслугоўванні і замене батарэй.
• Для поўнай бяспекі заўсёды насіце навушнікі пры высокім узроўні навакольнага шуму.
• Некаторыя хімічныя рэчывы могуць пашкодзіць прыладу. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да
кампаніі-вытворцы.
• У навушніках ёсць электрычны аўдыёўваход. Перад эксплуатацыяй навушнікаў карыстальнік павінны
пераканацца ў тым, што яны спраўныя. Пры выяўленні перакошвання або няспраўнасці неабходна
выконваць рэкамендацыі кампаніі-вытворцы.
• Пры павелічэнні ўзроўня перашкод або значным паніжэнні гучнасці варта замяніць батарэі. Ніколі
не замяняйце ці ўсталёўвайце батарэі, калі прылада ўключана. Падчас усталёўкі батарэй сачыце за іх
палярнасцю. Гл. малюнак у раздзеле ДОГЛЯД.
• Пры доўгім перапынку ў эксплуатацыі прылады батарэі варта вынімаць.
• Перад эксплуатацыяй пры вельмі нізкай тэмпературы навакольнага асяроддзя навушнікі варта папярэдне
патрымаць у цёплым месцы.
• Навушнікі, а асабліва іх гукаізалюючыя валікі, губляюць сваю якасць падчас эксплуатацыі, таму варта іх
пастаянна аглядаць, напрыклад, на прадмет з'яўлення расколін і парушэнняў гукаізаляцыі.
• На акустычныя характарыстыкі навушнікаў могуць уплываць гігіенічныя чахлы на гукаізалюючых валіках.
Заўвага: У выпадку невыканання дадзеных рэкамендацый магчыма парушэнне характарыстак паглынання
і іншых параметраў навушнікаў.
• Сертыфікацыя іскрабяспечнаці ATEX перастае дзейнічаць пры ўнясенні тэхнічных зменаў у вырабы
з маркіроўкай Ex. Дазваляецца выкарыстоўваць толькі тыя дадатковыя прыналежнасці, якія маюць
аднолькавае з арыгінальным абсталяваннем прызначэнне.
УВАГА!
11

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido