BE
Узровень выходнага сігналу схемы дыферэнцыяльнай функцыі можа перавышаць узровень вонкавага гуку.
Увага! Узровень выходнага сігналу гукавой электрасхемы можа перавышаць штодзённую норму ўзроўня шуму.
ВАЖНА! Для лепшай абароны прыбярыце валасы за вушы, каб гукаізалюючыя валікі шчыльна прылягалі да
галавы. Дужкі акуляраў павінны быць як мага танчэй і шчыльна прылягаць да галавы.
ВАЖНА!
Для забеспячэння бяспекі эксплуатацыі навушнікаў Tactical XP у іскрабяспечным выкананні ў
выбуханебяспечных асяроддзях прачытайце інструкцыю па тэхніцы бяспекі ATEX (A).
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ (D)
(D:1) Значэнні паглынання, SNR
Характарыстыкі паглынання сігналаў і ўзроўня шуму навушнікаў былі пратэставаныя і ўхваленыя ў
адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў EN 352-4 2001, EN 352-3 2002, EN 352-6 2002 і EN 352-1 2002.
Сертыфікат выдадзены FIOH (рэгістрацыйны нумар 0403), Laajaniityntie 1, FI-01620 Vantaa, Фінляндыя.
1. Частата. 2. Сярэдняе паглынанне. 3. Стандартнае адхіленне. 4. Чаканае паглынанне
(D:2) Уздзеянне гуку пры выкарыстанні дадатковага ўваходу
1. Узровень гукавога ціску ўнутры навушнікаў [дБ(A)]
2. Уваходная напруга [мВ эф.]
A. Нармальны ўзровень уваходнага гуку, рэжым 1
B. Нармальны ўзровень уваходнага гуку, рэжым 2
C. Нармальны ўзровень уваходнага гуку, рэжым 3
D. Высокі ўзровень уваходнага гуку, рэжым 1
E. Высокі ўзровень уваходнага гуку, рэжым 2
F. Высокі ўзровень уваходнага гуку, рэжым 3
G. Энэргія выключана (адмоваўстойлівы рэжым)
(D:3) Парогавы ўзровень
Парогавы ўзровень - гэта ўзровень шуму (па шкале А гукавога ціску) звонку навушнікаў, пры якім узровень
унутры іх складае 85 дБ(А). Узровень вонкавага шуму залежыць ад яго тыпу: H - з перавагай высокіх частот,
M - з роўным раскладаннем па групах частот і L - з перавагай нізкіх частот.
НАДЗЯВАННЕ/РЭГУЛЯВАННЕ (E)
Рэгуляванне мацавання ахоўнай каскі
(E:1) Устаўце вузел мацавання каскі ў пазу каскі. Каб пераключыць прыладу з пазіцыі вентыляцыі ў працоўнае
становішча, націсніце на драцяныя сцяжкі пакуль не пачуеце характэрны гук. Упэўніцеся, што ў працоўным
рэжыме кубкі і драцяныя сцяжкі агалоўя не б'юцца і не чапляюцца за нешта, паколькі гэта можа прывесці
да страты гукаізаляцыі. Заўвага: Кубкі можна ўсталяваць у трох становішчах: працоўным становішчы (С:2),
становішчы для вентыляцыі (E:3) і зыходным становішчы (E:4).
Рэгуляванне шыйнага мацавання
(E:5) Выстаўце кубкі такім чынам, каб гукаізалюючыя валікі поўнасцю размяшчаліся вакол вушэй.
(E:6) З дапамогай агалоўя адрэгулюйце вышыню такім чынам, каб навушнікі шчыльна і зручна сядзелі.
(E:7) Агалоўе павінна праходзіць праз верхавіну галавы.
Рэгуляванне агалоўя
(E:8) Расчыніце агалоўе.
(E:9) Адкруціце вонкі верх кубкаў, паколькі провад павінен быць з вонкавага
баку агалоўя. Высуньце кубкі і ўсталюйце навушнікі вакол вушэй, каб гукаізалюючыя валікі цалкам
захоплівалі вушы і шчыльна прылягалі да галавы.
(E:10) Усталюйце кубкі на зручную вышыню, прытрымліваючы агалоўе ўшчыльную да галавы.
(E:11) Агалоўе павінна праходзіць праз верхавіну галавы.
ВАЖНА! Для лепшай абароны прыбярыце валасы за вушы, каб гукаізалюючыя валікі шчыльна прылягалі да
галавы. Дужкі акуляраў павінны быць як мага танчэй і шчыльна прылягаць да галавы.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ (F)
Уключэнне і выключэнне
Націсніце і ўтрымлівайце цэнтральную кнопку выбару рэжыму на працягу не меней 2 секунд.
Павелічэнне/памяншэнне ўзроўня дыферэнцыяльнай функцыі Для павелічэння гучнасці націсніце верхнюю
кнопку (+). Для памяншэння гучнасці націсніце ніжнюю кнопку (-).
Рэгуляванне балансу
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму, пакуль аўтаматычны голас не вымавіць слова «бэлэнс» (баланс).
Адрэгулюйце баланс кнопкамі (+) і (-). Каб усталяваць баланс у цэнтральнае становішча, адначасова націсніце
кнопкі (+) і (-).
Эквалайзер
12