3M Peltor Tarctical XP Manual De Instrucciones página 13

Tabla de contenido

Publicidad

Idiomas disponibles
  • ES

Idiomas disponibles

  • ESPAÑOL, página 38
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму, пакуль аўтаматычны голас не вымавіць «іквалайзэр» (эквалайзер).
Выкарыстоўвайце кнопкі (+) і (-) для наладкі эквалайзера. Даступныя наладкі: нізкі, нейтральны, высокі і вельмі
высокі.
Рэгуляванне часу вызвалення дыферэнцыяльнай функцыі Націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму, пакуль
аўтаматычны голас не вымавіць«рыліс тайм» (час вызвалення). Адрэгулюйце час вызвалення кнопкамі (+) і
(-). Даступныя наладкі: нармальна і павольна.
Рэгуляванне рэжыму вонкавага ўваходу (толькі для гарнітур) Націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму, пакуль
аўтаматычны голас не вымавіць «экстэнал інпут моўд» (рэжым вонкавага ўваходу). Змяніце рэжым вонкавага
уваходу кнопкамі (+) і (-). Даступныя наладкі 1, 2 і 3. Значэнне 1 аптымальна для прылад прафесійнай
двухбаковай сувязі. Значэнне 3 - для прылад, падобных мабільным і DECT-тэлефонам. Паспрабуйце розныя
рэжымы, пакуль не знойдзеце аптымальны для вашай прылады сувязі.
Рэгуляванне ўзроўня гучнасці для вонкавага увахода Націсніце і ўтрымлівайце кнопку рэжыму, пакуль
аўтаматычны голас не вымавіць «экстэнал інпут вольюм» (узровень гучнасці вонкавага ўваходу). Адрэгулюйце
ўзровень гучнасці кнопкамі (+) і (-). Даступныя наладкі: нармальна і высока. УВАГА - пры наладцы «высока»
гучнасць можа перавысіць 82 дБ.
ЗАЎВАГА - пры выключэнні гарнітуры налада высокага ўзроўня вонкавага ўваходу не захоўваецца.
АСАРТЫМЕНТ ВЫРАБАЎ
З шыйным мацаваннем
З мацаваннем да каскі
З гнуткім агалоўем
ЗАХОЎВАННЕ (G)
Не захоўвайце навушнікі пры тэмпературы вышэй +55 °C, напрыклад, каля ветравога шкла або вакна.
Перад доўгім перапынкам у эксплуатацыі навушнікаў батарэі варта дастаць.
Захоўванне ў вільготным асяроддзі
Пасля працяглага выкарыстання гукапаглынальная пена кубкаў можа намокнуць і пашкодзіць схему.
Для навушнікаў з мацаваннем да каскі:
(G:1) Дастаньце гігіенічны камплект і дайце пене высахнуць, змясціўшы гарнітуру ў вентыліруемай пазіцыі.
(G:2) Не захоўваеце навушнікі прыціснутымі да каскі. Для навушнікаў з гнуткім падгалоўем:
(G:3) Адвярніце верх кубкаў вонкі, каб высушыць гукаізалюючыя валікі і электронныя кампаненты.
ДОГЛЯД (H)
ЧЫСТКА
Для чысткі і дэзінфекцыі перыядычна прамывайце кубкі, агалоўе і гукаізалюючыя валікі ў цёплым мыльным
растворы. Зайвага: Не апускайце кубкі ў ваду!
ЗАМЕНА БАТАРЭЙ
Выверніце шрубу і адкрыйце вечка батарэйнага адсека. Устаўце дзве 1,5 В батарэі памеру AA. Сачыце за
палярнасцю батарэй (паказана на вечку). Перад доўгім перапынкам у эксплуатацыі навушнікаў батарэі варта
выняць. Пасля замены батарэй праверце функцыянаванне прылады.
ЗДЫМАННЕ/ЗАМЕНА ГУКАІЗАЛЮЮЧЫХ ВАЛІКАЎ
Устаўце пальцы пад бок валіка і выцягвайце яго ў прамым кірунку. Каб усталяваць новы валік, націсніце на
яго, пакуль ён не ўстане на месца.
СЕРТЫФІКАТ ATEX (I)
ЗАПЧАСТКІ (J)
Гігіенічны камплект - HY79
Лёгказамяняльны гігіенічны камплект складаецца з двух гукаізалюючых валікаў і ўнутраных валікаў. Для
падтрымання гукапаглынальных характарыстык, гігіенічнаці ды зручнасці эксплуатацыі валікі варта змяняць
не радзей як два разы ў год.
АБАРОНА АД ВЕТРА - M41/2
Абарона мікрафонаў ад ветра. У пакунку знаходзіцца 1 пара.
ДАДАТКОВЫЯ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ з маркіроўкай Ex (L)
Адаптары (Ex) для выкарыстання з Ex гарнітурамі -07 FL52**
Злучальныя шнуры (Ex) для выкарыстання са стандартнымі Ex гарнітурамі FL6H з монаштэкерам 3,5 мм
FL6M з монаштэкерам 2,5 мм
FL6N са стэрэаоштэкерам 3,5 мм для падлучэння прылады радыёсувязі Micman Злучальныя шнуры даўжынёй
110 см ва ўстойлівай да маразоў і зношвання поліўрэтанавай ізаляцыі для падлучэння да прылад радыёсувязі і г.д.
MT91-50 Ларынгафон
Стандарт
Вага
MT1H7B2-50
375
MT1H7B2-07-50
425
MT1H7P3E2-50
390
Гарнітура
Вага
MT1H7P3E2-07-50
385
MT1H7F2-50
435
MT1H7F2-07-50
400
13

Publicidad

Tabla de contenido
loading

Tabla de contenido