Шаноўныя пакупнікі!
BE
Вялікі дзякуй за ваш давер, аказаны прадукцыі Bauerfeind. Набыты вамі
выраб MalleoLoc® адпавядае высокаму ўзроўню медыцынскіх стандартаў і
патрабаванняў якасці.
Прачытайце інструкцыю па эксплуатацыі цалкам і ўважліва, бо яна
ўтрымлівае важныя звесткі пра карыстанне, паказанні, супрацьпаказанні,
накладанне, догляд і утылізацыю MalleoLoc®. Захавайце гэтую інструкцыю
па эксплуатацыі, магчыма, вам спатрэбіцца пачытаць яе ў будучыні. Пры
ўзнікненні пытанняў звяртайцеся да свайго лечачага ўрача, у
спецыялізаваную краму, дзе вы набылі выраб, альбо ў нашу сэрвісную
службу.
Прызначэнне
MalleoLoc® - гэта стабілізацыйны артэз анатамічнай формы для
галёнкаступнёвага сустава. MalleoLoc® прадухіляе падварочванне ступні
ўбок і эфектыўна падтрымлівае мышцы, што выконваюць функцыю
стабілізацыі. MalleoLoc® можна дапасаваць з улікам індывідуальных
патрэбаў з дапамогай рэгулявальных рамянёў на "ліпучках". MalleoLoc®
можна насіць разам з утульным вулічным і спартыўным абуткам.
Паказанні
• Ранняя функцыянальная тэрапія пры пашкоджаннях звязак вонкавай
шчыкалаткі
•
Пасляаперацыйная ахова пасля сшывання альбо рэканструкцыі звязак
•
Кансерватыўная тэрапія пры цяжкім расцяжэнні галёнкаступнёвага
сустава і разрыве звязак
•
Хранічная недастатковасць звязак
На што надзяваць
Згодна з паказаннямі (на галёнкаступнёвы сустаў).
Рызыка пры выкарыстанні
Асцярожна*
Загадзя ўзгадняйце з вашым лечачым урачом магчымасць адначасовага
выкарыстання з іншымі вырабамі, напр. з кампрэсійнымі панчохамі.
Пры ўзмацненні боляў альбо калі вы выявіце ў сябе незвычайныя змены,
неадкладна звярніцеся да ўрача.
Пры неналежным выкарыстанні ці выкарыстанні вырабу не паводле
прызначэння адказнасць вытворцы за выраб выключаецца.
Не дапускайце кантакту вырабу са сродкамі, што ўтрымліваюць тлушч ці
кіслоты, з мазямі і ласьёнамі.
112
Не падвяргайце выраб ніякім зменам. Пры невыкананні правіл
эфектыўнасць працы вырабу можа быць парушаная, пры гэтым
адказнасць за выраб выключаецца.
* Папярэджанне пра небяспеку прычынення шкоды асобе (рызыку траўмы, шкоды здароўю і
няшчаснага выпадку) і магчымы матэрыяльны ўрон (пашкоджанні вырабу).